top of page
FgT26sA35QE.jpg
6isr3ASfB-U.jpg
xUoHewLN7sw.jpg
Слой 2.jpg

Беларусы ў Латвіі ў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя

    З даўніх часоў латвійская зямля была родным домам для многіх беларусаў, якія па розных прычынах пакідалі родныя мясціны і сяліліся тут, асабліва ў Латгаліі, што мяжуе з этнічнымі беларускімі землямі. Іх гісторыя даследуецца навукоўцамі, але не кожны, хто чытае навуковыя тэксты, здольны яскрава ўявіць сабе, як выглядала жыццё ў мінулыя гады, як выглядалі людзі, пра якіх пішуць даследчыкі. Дапамагчы пераадолець такія цяжкасці могуць фотаздымкі, якія, нягледзячы на віхуры падзей, захаваліся ў фондах музеяў і прыватных зборах. На жаль, асноўная іх частка недаступная шырокаму колу зацікаўленых, а таму з мэтай папулярызацыі і візуалізацыі ведаў аб беларусах Латвіі намі быў задуманы гэты Інтэрнэт-праект. Яго першы раздзел ахоплівае міжваенны перыяд, а другі прысвечаны дзейнасці беларусаў Даўгаўпілса. Наш праект падтрымалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (НГМБ), Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ) і Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы (ЦБК).

       У калекцыях НГМБ знаходзіцца некалькі фотаальбомаў, якія трапілі ў музей з Беларускага музея імя Івана Луцкевіча (Вільня). Яны адлюстроўваюць дзейнасць беларускіх школ і драматычных таварыстваў з 1922 г. і да перавароту К. Улманіса ў 1934 г.

       Фонды ЦНБ захоўваюць шэраг прыватных архіваў, якія былі перададзены ў розныя часы Акадэміі навук. У гэтым праекце мы выкарысталі фотаздымкі, што ўваходзяць у фонд Івана Ігнацьевіча Краскоўскага, які ў 1922−1925 гг. быў дырэктарам Даўгаўпілскай беларускай гімназіі.

    Трэба адзначыць, што большасць здымкаў пастановачная, аднак гэта не замінае стварэнню агульнага ўяўлення пра асаблівасці жыцця 1920−30-х гг. Пра гэта сведчаць твары, адзенне, абутак, зафіксаваныя на фоне аб’екты. На жаль, многія фотаздымкі з часам атрымалі пашкоджанні, некаторыя адразу не адзначаліся высокай якасцю. Тым не менш мы пастараліся выбраць найбольш адметныя з іх, каб паказаць розныя сферы жыцця беларусаў Латвіі. Пэўную дамапогу ў вызначэнні адлюстраванага на фотаздымках аказаў даўгаўпілскі краязнавец Мікола Паўловіч, які таксама падзяліўся матэрыяламі з уласнай калекцыі.

І. Першыя урадавыя аднагадовыя Беларускія настаўніцкія курсы ў Дзвінску (Даўгаўпілсе) у 1921/22 навучальным годзе, якія павінны былі падрыхтаваць настаўніцкія кадры для беларускіх школ незалежнай Латвіі.

ІІ. Беларускія аматарскія тэатральныя гурткі займалі важнае месца ў развіцці культурнага жыцця беларускай дыяспары ў міжваенны час. У пастаноўках актыўна ўдзельнічала моладзь і інтэлігенцыя. Таксама драматычныя гурткі меліся пры школах. У 1927 годзе было ўтворана Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі.

ІІІ. Дзвінская (Даўгаўпілская) беларуская гімназія пачала сваю працу ў 1922 годзе. У розныя гады ў ёй вучыліся дзеячы беларускай, латышскай, рускай, польскай, чэшскай і славацкай культур: пісьменнікі А. Бартуль, Э. Вайвадзіш, В. Вальтар, В. Казлоўская, П. Сакол, М. Талерка, перакладчык Я. Доўгі, мастакі М. Калінін, П. Мірановіч, оперная спявачка Н. Мікалаева-Комісар, рэжысёр і педагог Я. Камаржынскі, археолаг Л. Краскоўская і інш. Зачынілася гімназія толькі ў другой палове 1930-х гадоў.

IV. Некаторыя дакументы таксама даюць уяўленне пра лад жыцця ў Латвіі міжваенных гадоў.

V. У Рызе таксама развівалася беларуская адукацыя. З сярэдзіны 1920-х гадоў працавала пачатковая школа Р. Плыгаўкі, якая з 1926 г. перайшла на штрыманне горада як Рыжская 2-я беларуская пачатковая школа.

VI. На вуліцы Маскавас дзейнічала Рыжская 1-я беларуская асноўная школа

VIІ. Штодзённае жыццё беларусаў у Латвіі не замыкалася на працы і ўласнай хаце. Даволі часта ладзіліся экскурсіі і іншыя імпрэзы.

VIІІ. З 7 па 19 красавіка 1931 г. у Рызе ў гімназіі В. Бачагвай-Лішынай праходзіла “Славянская выстава”, якую зладзіла Таварыства аматараў рускай даўніны. У той год былі вылучаны рускі, украінскі, беларускі і балгарскі аддзелы. Беларускую частку рыхтаваў Саюз беларускіх настаўнікаў.

ІХ. Завяршае раздзел, прысвечаны даваеннаму жыццю беларусаў у Латвіі, цікавы здымак, зроблены 15 чэрвеня 1941 г. – роўна праз тыдзень распачнецца Вялікая Айчынная вайна.

РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. СУЧАСНАСЦЬ

Х. 25 сакавіка 1999 г. Даўгаўпілская гарадская дума прыняла рашэнне аб утварэнні Цэнтра беларускай культуры. Галоўная яго мэта – захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры і традыцый.

Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Васіль Марковіч і начальніца Ўпраўлення культуры Рыта Стродэ пераразаюць стужку на адкрыцці  Цэнтра беларускай культуры (здымак у газеце). 3 ліпеня 1999 г. ЦБК.

Першая гадавіна існавання ЦБК. Падарунак ад Генконсула В. Марковіча прымае дырэктар ЦБК Аляксандр Рудзь. 2000 г. ЦБК.

Выступленне ансамблю “Купалінка” на свяце “Браслаўскія зарніцы”. 2001 г. ЦБК

Выступленне ансамблю “Купалінка” на свяце “Браслаўскія зарніцы”. 2001 г. ЦБК

На ўрачыстым канцэрце з нагоды 10-годдзя ансамблю “Купалінка” прамаўляюць Аляксандр Рудзь, Аляксандр Кохан і Барыс Іваноў (у розныя часы кіраўнікі ЦБК). 2002 г. ЦБК.

На ўрачыстым канцэрце з нагоды 10-годдзя ансамблю “Купалінка” прамаўляюць Аляксандр Рудзь, Аляксандр Кохан і Барыс Іваноў (у розныя часы кіраўнікі ЦБК). 2002 г. ЦБК.

Ансамбль “Купалінка” выступае на Днях славянскай культуры. 2006 г. ЦБК.

Удзельнікі тэатральнай студыі “Паўлінка” на фестывалі масак. 2008 г. ЦБК.

Выступленне ансамблю “Лянок” на трэцім фестывалі “Беларускі кірмаш”, які ладзіцца Цэнтрам беларускай культуры ў Даўгаўпілсе. 2013 г. ЦБК

Удзельнікі ансамбляў “Купалінка” і “Лянок” на свяце Купалле ў літоўскім Вісагінасе. 2014 г. ЦБК.

Беларуская коўдра-абярэг – падарунак Даўгаўпілсу да 740-годдзя. У цэнтры стаіць першы віцэ-мэр Яніс Дукшынскіс. 2015 г. ЦБК.

Латвійская мастачка з беларускімі каранямі Велта Лоцэ на адкрыцці сваёй выставы ў Цэнтры беларускай культуры. 2015 г. ЦБК.

Вышыты беларусамі Латгаліі ручнік па праекце беларускага таварыства “Вербіца”(Дагда). 2016 г. ЦБК.

Выступленне ансамблю “Пралескі” на фестывалі “Зэльвенкі кірмаш” (Гродзенская вобласць). 2016 г. ЦБК.

Супрацоўнікі ЦБК разам з кіраўніком Жанай Раманоўскай садзяць дубок у дубраве, што была закладзена да 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі. 2017 г. ЦБК.

Члены ЦБК і даўгаўпілскага беларускага таварыства “Уздым” падчас Свята горада. 2017 г. ЦБК.

Хлеб-соль Прэзідэнту Латвіі Райманду Вейанісу ад беларусаў Даўгаўпілса. 2017 г. ЦБК.

Дэлегацыя беларускіх урачоў-удзельнікаў Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі ў ЦБК. У якасці падарунка Цэнтру быў перададзены фрагмент слуцкага пояса. 2018 г. ЦБК.

Выступленне ансамбляў “Купалінка” і “Лянок” на 8-м “Беларускім кірмашы”. 2018 г. ЦБК.

Праект ЦБК “Куфар беларускіх скарбаў”. 2018 г. ЦБК.

Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М. Машэрава. Трэці злева Ректар ВДУ А.Ул. Ягораў; у цэнтры кіраўнік ЦБК Ж. Раманоўская; крайні справа пісьменнік С.В. Валодзька. 2018 г. ЦБК.

Дэлегацыя выкладчыкаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў ЦБК. 2018 г. ВДМУ.

Дыктоўка па беларускай мове ў Міжнародны дзень роднай мовы па відэамасту разам з вучнямі Рыжскай беларускай школы, паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы В. Марковічам. 21 лютага 2019 г. ЦБК.

Сустрэча камісара АБСЕ Ламбэрта Заньера з нацыянальнымі меншасцямі ў даўгаўпілскім Доме Адзінства. 7 сакавіка 2019 г. ЦБК.

bottom of page