top of page

Этнакультурныя і бытавыя асаблівасні жыцця латышоў у Беларусі (XIX – пач.XX)

Тугай, У.В. Этнакультурныя і бытавыя асаблівасні жыцця латышоў у Беларусі (XIX – пач.XX) / У.В. Тугай // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы междунар. науч.-теорет. конф.; г. Минск, 22 июня 2012 / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; ред. кол. В.В. Тугай (отв. ред.) [и др.]. – Минск : БГПУ, 2012. – С. 159 – 167.
 
Наяўнасць у народа ўласных этнакультурных і бытавых прыкметаў жыцця з'яўляецца сведчаннем захавання ім сваёй гістарычнай памяці, сувязі пакаленняў, заўсёднага імкнення народа да еднасці, узаемагіадтрымкі і ўзаемадапамогі. У рэшце рэшт этна-культурная і бытавая еднасць дапамагала кожнаму народу выжыць і захавацца на вялікім гістарычным шляху, нягледзячы на пастаяннае ўздзеянне міжэтнічных інтэграцыйных працэсаў.
 
Асновай латгальскага грамадства з'яўлялася сям'я. Даныя, атрыманыя ў выніку апрацоўкі інвентароў, сведчаць аб распаўсюджванні ў латгальскай вёсцы ў перыяд феадалізму двух форм сялянскіх сем'яў: вялікіх нераздзеленых і малых. Атрыманыя даныя аб 3608 сялянскіх сем'ях па стану на 1855 год сведчаць аб тым, што сярод іх нераздзеленых было 1205 (33,4%) і малых 2403 (66,6%). Нераздзеленыя сем'і складаліся з некалькіх шлюбных пар, радні па бацькаўскай лініі. Адметнымі рысамі вядзення гаспадаркі нераздзеленых сем'яў з'яўлялася агульнасямейная ўласнасць, сумесная вытворчасць і пражыванне, а таксама калектыўнае спажыванне.
 
Аснову малой сям'і складала адна шлюбная пара з нежанатымі дзецьмі. Аднак да сярэдзіны XIX ст. малыя сем'і не былі пераважаючымі, часцей сустракаліся пашыраныя сем'і, якія складаліся, акрамя бацькоў і дзяцей, з сваякоў бакавых ліній - братоў, сясцёр, а часам аднаго з састарэлых бацькоў.
 
Вялікія сялянскія сем'і, якія мелі значную колькасць працоўных рук, лягчэй спраўляліся з выкананнем баршчынных павіннасцей і вядзеннем сваёй гаспадаркі. Акрамя таго, нераздзеленыя сем'і неслі менш расходаў на набыццё інвентару, хатняй утвары і г.д. Вялікая сям'я магла выдзеліць працоўныя рукі для заняцця рамяством ці адыходным промыслам.
 
Калі ў агульнай масе латгальскага сялянства па стану на сярэдзіну XIX ст. нераздзеленыя сем'і складалі 1/3 частку, то сярод сялян, якія мелі землю, іх было значна больш - 45,7 [1, с.55]. Нераздзеленыя сем'і, як правіла, з'яўляліся і больш шматзямельнымі: 74,8% нераздзеленых сем'яў карысталіся поўным участкам зямлі ці ўчасткам звыш нормы, у той час як сярод малых сем'яў такіх было 65,9%. Малыя сем'і, якія вялі самастойную гаспадарку, з'яўляліся ў асноўным у выніку адпачкавання ад сямейных ячэяк больш далёкай радні ў сувязі з драбленнем зямельных участкаў [2, с.55 - 56].
 
Працэс дзялення вялікіх сем'яў у Латгаліі к сярэдзіне XIX ст. мацней закрануў больш развітыя гаспадаркі, што размяшчаліся ўздоўж рэк, паблізу ад гарадоў, гэта значыць у месцах, больш спрыяльных для збыту прадукцыі. Дружалюбныя адносіны ў сем'ях былі з'явай рэдкай. Унутраная атмасфера ў сям'і была, як правіла, напружанай, і падзел зямлі спыняўся толькі рукой памешчыка, які не быў у гэтым зацікаўлены. Істотным фактарам, які ўплываў на падзел зямлі, з'яўлялася рэкруцкая павіннасць: з нераздзеленых сем'яў часцей забіралі ў рэкруты, чым з малых.
 
Да ліку мабнткаў з ярка выражанай тэндэнцыяй трымаць немнагалюдныя двары, а пры неабходнасці падсяляць да іх батракоў, адносяцца такія, як Азалмуйжа, Розенмуйжа, Янапаль, Кауната Рэзекненскага павета і Амбелі, Краслава, Ліксна, Калуне Даўгаўпілскага павета [3, л.385, 397]. У інвентарах гэтых і некаторых іншых маёнткаў адзначалася, што сяляне, як і іх уладальнікі, некаторыя прадукты сваёй гаспадаркі выраблялі на продаж, а лён і льняное семя прадавалі не толькі ў навакольных мястэчках, але і ў гарадах Рызе і Пецярбургу [3, л.401 - 406].
 
Працэс сацыяльнай дыферэнцыяцыі зайшоў тут значна далей: побач з гаспадаркамі поўных участкаў даволі часта сустракаліся сяляне, якія мелі толькі палову ўчастка, была таксама вялікая праслойка беззямельных. У Розенмуйжэ, напрыклад, з 118 сялянскіх двароў толькі 44 складаліся з вялікіх сем'яў [3, лл. 7 - 26]. У Калупе з 126 двароў налічвалася толькі 42 агульнасямейных [3, лл.5 - 27]. У Азалмуйжэ такіх двароў налічвалася 58, а маласямейных - 340 [1, с.57]. У Ліксне з 81 сялянскага двара маласямейных двароў налічвалася 50. Калі сям'я гаспадара была малалікай, да гаспадаркі прыпісвалася некалькі батракоў [3, лл. 7 - 26].
 
Нераздзеленыя сем'і пераважалі, як правіла, у больш адсталых раёнах, якія менш былі ўцягнуты ў рыначныя адносіны. Гэта звычайна былі буйныя шматзямельныя маёнткі са значнай колькасцю прыгонных. Іх уладальнікі мала ўнікалі ў гаспадарчыя справы, даручаючы гэта ўпраўляючым, прыказчыкам, якія вялі гаспадарку па-даўнейшаму, без агратэхнічных удасканалянняў. Памешчыкі гэтых маёнткаў атрымлівалі вялікі даход без асобых намаганняў. Барская запашка тут, як правіла, не павялічвалася, а калі ўзнікала неабходнасць, то рабілася гэта не за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў, а за кошт распашкі новых зямель. Сялянскія двары ў гэтых маёнтках складаліся ў асноўным з вялікіх сем'яў і былі шматзямельнымі. Па ўзгадненні з памешчыкам некаторым сялянам дазвалялася трымаць дадаткова (звыш нормы) 25 - 70 дзесяцін зямлі. Найболын характэрнымі ў гэтых адносінах былі маёнткі Лудзенскага павета, менш развітога ў прамысловых адносінах, такія як Істра, Берзгале, Ландскарона і інш. [2, 562, с.57]. У маёнтку Шкелбены налічвалася 59 сялянскіх двароў, з іх 40 прадстаўлялі сабой шматсямейныя калектывы, 19 двароў складаліся з малых сем'яў, прычым у іх жылі яшчэ 22 сям'і здольнікаў і 20 сем'яў батракоў [4, лл. 16 - 43]. Маёнтак Ландскарона налічваў 203 двары, з іх 183 складаліся з вялікіх сем'яў, а ў 20 маласямейных дварах жыло яшчэ 11 сем'яў здольнікаў [5, лл.4 - 28]. Побыт сялян гэтых маёнткаў быў больш замкнуты, патрыярхальны, хоць у некаторых з іх сяляне пачалі займацца адыходніцтвам.
 
Матэрыялы інвентароў даюць магчымасць разгледзець структуру і колькасны бок латгальскіх сем'яў. Сярод нераздзеленых сем'яў пераважалі сем'і з колькасцю 6-10 чал., тады як сярод малых - 2-5 чал. Па 11 чалавек і больш сустракалася у нераздзеленых сем'ях [1, с.58].
 
Вялікія сем'і, якія налічвалі 20 і больш чалавек, сустракаліся рэдка і прадстаўлялі сабой даволі складаныя калектывы. Самая вялікая сям'я была ў селяніна маёнтка Букмуйжа вёскі Кумпіні Мейкула Іванова: яна складалася з 24 чалавек, у тым ліку з двух жанатых братоў і сям'і сына аднаго з іх, а таксама нежанатых сыноў і братоў [6, л.18]. Сям'я селяніна маёнтка Гайгалава вёскі Лаздаўнікі Літоўніка налічвала 20 чалавек, яна складалася з сямейных ячэяк трох жанатых братоў [7, л. 10].
 
У сялянскую сям'ю, не маючую дарослых сыноў, прымалі зяця - прымака. Ажаніўшыся, шурын працягваў весці з зяцем агульную гаспадарку. У большасці сем'яў зяць быў старэйшы за шурына. У маёнтку Звіргдзена адзначана нераздзеленая сям'я сялян Андрэевых, якая складалася з сямей зяця і шурына, халастога шурына, яго маці і сям'і дзядзькі шурынаў [8, л.14].
Па даных Рэдакцыйнай камісіі за 1860 г., сярэдні склад сялянскага двара налічваў у Даўгаўпілскім і Рэзекненскім паветах 5,0, а у Лудзенскім павеце - 6,5 асоб мужчынскага полу. Улічваючы тыя абставіны, што колькасць жанчын у сям'і была прыблізна такой жа, сярэдні склад быў прыкладна 10-15 чалавек [9, с.Ю - 11].
У 70-х гг. XIX ст. А.М.Семянтоўскі адзначаў, што ў Віцебскай губерні сярэдняя сялянская сям'я складалася з 7 дарослых членаў сям'і і 5 дзяцей [10, с. 42].
 
Шырокая хваля самавольных сялянскіх падзелаў, асабліва ў першыя гады пасля правядзення рэформы, вымусіла адміністрацыю губерні да гірыняцця асобных мер па іх спыненню. Так, у 1864 г. міравыя пасрэднікі абавязваліся скасоўваць усе падзелы, якія былі праведзены неафіцыйна. Законнымі прызнаваліся толькі тыя з іх, якія адбыліся ў казённых сялян да апошняй люстрацыі 1866 г. і ў былых памешчыцкіх сялян да 1863 г. [11, с. 105]. У цыркуляры віцебскага губернатара за 1871 г. зазначалася: «...толькі тыя сямейныя падзелы, дазволеныя сельскім сходам, павінны прызнавацца законнымі, якія дазволены згодна з законапалажэннем. Так як самавольныя падзелы забаронены законам, то і рашэнні валасных судоў па спорах адносна маёмасці не могуць лічыцца сапраўднымі» [12, л.49].
 
Пры зацвярджэнні галавы сялянскага двара памешчыкі звычайна прытрымліваліся патрыярхальных традыцый - старэйшы ў хаце мужчына па бацькоўскай лініі станавіўся галавой сям'і і двара. Сын станавіўся на чале гаспадаркі часцей за ўсё ў двух выпадках: па-першае, калі бацька па стану здаро'ўя ці па ўзросту не мог выконваць сваіх абавязкаў, па-другое, калі ён па сваіх асабістых якасцях не падыходзіў да гэтага (атсутнасць ініцыятывы, пьянства). Тады памешчыкі ў сваіх інтарэсах замянялі такога галаву маладым і энергічным. У сем'ях, якія складаліся з жанатых ці нежанатых братоў, галавой сям'і станавіўся пераважна старэйшы брат. Малодшы брат станавіўся галавой гаспадаркі пры старэйшым, як правіла, у тых жа выпадках, што і сын пры бацьку. Такія сем'і ўзнікалі і тады, калі старэйшы сын вяртаўся з рэкруцкай службы і трапляў у сваю сям'ю.
 
Асаблівую цікавасць прадстаўляюць латгальскія сем'і, дзе на чале была маці-ўдава пры жанатым сыне. У маёнтку Калупе вёскі Пуданы пражывала сялянская сям'я, галавой якой з'яўлялася «дочь Антона» 40 гадоў. У сям'і жыў таксама яе жанаты сын ва ўзросце 20 гадоў і малодшыя нежанатыя сыны. Сям'я трымала двух работніц [3, л.35].
 
У сем'ях, якія складаліся з зяця і шурына, пытанне аб галаве востра не стаяла. Як правіла, 41,2% сем'яў узначальваў шурын і 58,8 - зяць [2, с. 89].
 
Сельскія сходы не маглі па сваёй ініцыятыве назначыць галавою любога члена сям'і. У адной з пастаноў Сената за 1906 г. па прычыне галавы сялянскага двара ўказвалася: «Пры адсутнасці роданачальніка ў сям'і, якая вядзе адну гаспадарку, усе спрэчкі аб тым, хто з членаў сям'і з'яўляецца галавой, вырашаюцца валасным судом» [13, с.106]. Калі па якой-небудзь прычыне сход пазбаўляў асноўнага наследніка яго права на кіраўніцтва гаспадаркай, то апошні мог звяртацца ў вышэйстаячыя ўстановы па сялянскіх справах.
У сем'ях, якія складаліся з пасынка і айчыма-прымака, прынцып старшынства парушаўся часта: пасынак па дасягненні паўналецця звычайна станавіўся галавой гаспадаркі.
 
Палажэнне жанчыны было залежным, большай часткай гэта тычылася нераздзеленых сем'яў. Але, як ужо адзначалася вышэй, удзельная вага такіх сем'яў пастаянна скарачалася. Сялянка вёскі Верні Звіргдзенскай воласці Марыя Васілян узначальвала сялянскі двор, які налічваў 16 чалавек, а сялянка вёскі Муцэніекі той жа воласці Юлія Васілян з'яўлялася гаспадыняй сямейства з 20 душ [12, лл. 3-61].
 
Статус галавы сям'і ў прававых і бытавых адносінах, як і сацыяльна- эканамічнае становішча ў цэлым, мяняўся на працягу ўсяго вывучаемага перыяду. Сацыяльная функцыя галавы латгальскай сям'і складалася з наступнага. Ён арганізоўваў гаспадарчую дзейнасць і побыт сям'і,падтрымліваў роднасныя сувязі. Толькі галава сям'і меў права ўдзелу ў сельскіх і валасных сходах, якія вырашалі такія важныя пытанні, як раскладка павіннасцей і ўтрыманне валаснога вучылішча, справы аб сялянскіх падзелах і рэкруцкіх наборах.
Па заканадаўству царскай Расіі, якое існавала да пачатку XX ст., асноўная маёмасць сялянскай сям'і прадстаўляла сабой агульнасямейную маёмасць, але кіраваў ёю галава сям'і, на імя якога гаспадарка была запісана. У «Працах рэдакцыйнай камісіі па перагляду законапалажэнняў аб сялянах», выдадзеных у пачатку XX ст., падкрэслівалася: «...па справах, якія тычацца агульнай гаспадаркі сялянскага двара, ісцамі і адказнікамі прызнаюцца домагаспадары» [14, с. 188].
 
Асноўнай жа задачай галавы сялянскай гаспадаркі, з пункту гледжання царскай адміністрацыі, была арганізацыя своечасовай уплаты дваром усіх грашовых павіннасцей, «...на бліжэйшай адказнасці якога ляжыць спраўны ўзнос выкупных плацяжэй» [15, с.201].
 
Акрамя кіраўніцтва гаспадаркай, галава сялянскай сям'і нёс адказнасць за выхаванне малодшых членаў сям'і. У гэтых адносінах асабліва вялікія паўнамоцтвы належалі бацьку. Кіруючае палажэнне галавы сям'і звычайна абстаўлялася і знешнімі знакамі пашаны. Маладыя члены сям'і абавязаны былі з пашанай з ім размаўляць. Звычайна да галавы сям'і, асабліва да бацькі, звярталіся на «вы». За сталом галаве належала асобнае месца, ён узначальваў сямейную трапезу і назіраў за парадкам у час яды. Пачатак і заканчэнне трапезы звычайна суправаждаліся чытаннем малітвы. Малодшыя члены сям'і, асабліва дзеці, выхоўваліся ў строгасці, у духу пачытання старэйшых і беспярэчнай паслухмянасці. Усе дарослыя мужчыны павінны былі аддаваць усе свае заробкі галаве, які распараджаўся імі па сваім меркаванні [1, с. 99].
 
Мужчынскімі работамі ў Латгаліі лічыліся: ворыва, баранаванне, сяўба, скірдаванне, стагаванне, касьба, вываз гною на поле. Вясеннія і асеннія талокі пры вывазе гною былі характэрнай з'явай для лагтальскай вёскі. 3 павелічэннем колькасці малых сем'яў гэты своеасаблівы від суседскай узаемадапамогі яшчэ больш распаўсюдзіўся. Талака звычайна суправаждалася пачастункамі і часта ператваралася ў свята вёскі [56, л. 88].
 
Звычайна талачэбнікаў аблівалі вадой, а гаспадыню асобна, каб карова давала больш малака [16, с.89]. Талака па-латышску tаlка, гэта дапамога ў час жатвы і асабліва вясной і восенню ў дні так званай гнойніцы, г. зн. тады, калі вывозяць на поле гной.
 
Не ўсе талокі бываюць паспяховыя і выгадныя гаспадарам. На гаспадыню часта скардзяцца, як і, наадварот, на талачэбнікаў - гаспадыня.
 
Сама хозяйка толоки  расхаживает плача:
Много поели, много выпили, а мало дела сделали; [17, сс. 89 - 91].
 
У абавязкі мужчыны ўваходзіла таксама нарыхтоўка паліва, рамонт і будаўніцтва жылля і гаспадарчых пабудоў, рамонт інвентару, прыгляд коней і г.д. Старыя звычайна займаліся рознымі кустарнымі промысламі: плялі сеткі, карзіны, лапці. У некаторых відах працы удзельнічалі як мужчыны, так і жанчыны. Да такіх адносіліся апрацоўка ільну, сенакос, малацьба.
 
У справах вядзення хатняй гаспадаркі жанчыны падпарадкоўваліся хатняй гаспадыні. Асабліва вялікай уладай і аўтарытэтам карысталася свякроў. Прыгатаваннем ежы, напрыклад, займалася свякроў, ці пад яе кіраўніцтвам старэйшая нявестка, малодшыя нявесткі і дочкі, звычайна, да прыгатавання ежы не дапускаліся [18, л.14].
 
Кожная нявестка забяспечвала поўнасцю бялізнай і адзеннем сваю сям'ю, а калі свёкар і свякроў былі непрацаздольнымі, то і іх. Шылі, вязалі, пралі і ткалі звычайна ў працяглыя зімовыя вечары. Гэтая праца выконвалася часам калектыўна. Пасядзелкі суправаждаліся песнямі, а калі не прыходзіліся на пасты, то і танцамі [1, с.103].
 
Адным з найболын цяжкіх абавязкаў дзяўчат і маладых жанчын ў 60 - 70-х гг. XIX ст. з'яўляўся размол зерня на ручных жорнах. «Народ Віцебскай губерні так абяднеў, што не мог плаціць так званага памера за памол і нявольна звярнуўся да ўстройства жорнаў, якіх зараз у сялян каля 63900» [ 17, с. 149].
 
У латышскім фальклоры часта сустракаліся песні, якія аддюстроўвалі гэтую цяжкую працу:
 
Прежде всего весной –
Желтые одуванчики;
Прежде всего замужем –
У тяжелых жерновов [16, с.264].
 
Найбольш лёгкая праца звычайна даручалася дочкам ці любімым нявесткам. Пры гэтым прымалася да ўвагі такая акалічнасць: наколькі была плацежаздольнай сям'я нявесткі і які быў памер прыданага, што яна ўнесла ў сям'ю. Цяжкая хатняя праца і праца ў полі не толькі падрывала здароў'е жанчыны, але і прыводзіла яе да ранняга старэння.
 
Беспраўнае палажэнне латгальскіх сялянак у канцы XIX ст. стала нават прадметам спецыяльнага абмеркавання. Так, у рашэнні Віцебскага губернскага сходу звярталася ўвага на пашырэнне правоў жанчыны, што тычыцца распараджэння зямельнымі ўчасткамі [19, с.6].
 
Па даных перапісу 1897 г. у Віцебскай губерні ў цэлым сярод працоўных па найму жанчыны складалі 42,4% [20, с.109].
 
Нявесткі ў нераздзеленай сям'і мелі права для патрэб сваёй малой сям'і прадаваць масла, малако, смятану, яйкі і г.д. Маёмасць жанчыны папаўнялася і за кошт асабістых заробкаў: рукадзелля, збора грыбоў, ягад і г.д. Па даных Рускага геаграфічнага таварыства сялянкі Малінаўскай воласці ў 70-х гг. выручалі за сязон ад продажу белых грыбоў 25 - 30 руб. Умовы пражывання латгальскай сям'і былі вельмі цяжкімі [21, лл.18 - 36]. У невялікай хаце, якая складалася з аднаго, радзей з двух пакояў, размяшчаліся па 10 - 15 чалавек, а зімой тут утрымлівалі яшчэ і жывёлу. «Тут жа на палу, у брудзе, разам з малымі дзецьмі нярэдка расхаджвалі куры, парасяты, авечкі і цяляты... Другая палова хаты халодная, хаця там ёсць і печ, але яна паліцца толькі ў выключных выпадках» [22, с.242].
 
У пачатку XX ст., падрыхтоўваючы распрацоўку новага заканадаўства аб сялянах, царская адміністрацыя вымушана была канстатаваць, што напружанасць адносін радні пад прымусам аб'яднаных у адну сям'ю становіцца тормазам у развіцці сельскай гаспадаркі: «...прававая канструкцыя падворнага ўладання адмоўна ўплывае на эканамічны стан сялян» [10, с. 78 - 82].
 
Жаданне галавы двара стаць поўнаўладным уласнікам праяўлялася і ў яго спробах пазбавіцца ад найбольш непакорнага сваяка шляхам выгнання апошняга з сям'і і пазбаўлення долі маёмасці. Неабходна адзначыць, што самаўпраўства галавы сям'і, які выганяў малодшага сваяка, не сустракала афіцыйнай падтрымкі. Суд, як правіла, абавязваў домахазяіна прыняць выгнанніка назад і апошняму рабіў унушэнне аб неабходнасці падпарадкоўвацца галаве сям'і. Селянін Брыгскай воласці Марцін Іваноў скардзіўся на айчыма-домахазяіна, які выгнаў яго з хаты. Суд зрабіў унушэнне галаве і прымусіў яго прыняць пасынка ў сям'ю, а апошняга за непаслухмянасць падверг штрафу [23, л.62].
 
Для латышскіх сялян 30-х - 50-х гг. XIX ст. характэрны раннія шлюбы. Адзін з даследчыкаў 70-х гг XIX ст. В.В.Смірноў адзначаў, што ў Віцебскай губерні раней былі распаўсюджаны шлюбы хлопцаў у 16 год, а дзяўчат - у 14, і толькі ўвядзенне закона 1830 г., які забараняў вянчанне, калі жаніх і нявеста не дасягнулі ўзросту адпаведна 18 і 16 гадоў, прывяло да паступовага знікнення такіх ранніх шлюбаў [24, л.193]. Каталіцкая рэлігія таксама ўстанаўлівала ўзрост уступлення ў шлюб: для мужчын - 18 год, ддя жанчын -16 [17, л.7].
 
Шлюбы прыгонных заключаліся толькі з дазволу памешчыка, а ў буйных маёнтках - з дазволу ўпраўляючага. Дазвол на заключэнне шлюбу было цяжка атрымаць, калі маладыя людзі належалі розным уладальнікам. Роля апошніх была настолькі вялікая, што царскім уладам прыходзілася ўмешвацца і нават браць з памешчыкаў распіскі, што яны ў далейшым не будуць забараняць шлюбы сваім прыгонным [25, 135, л.1].
 
Для мужчын іншых нацыянальнасцей характэрны больш познія шлюбы: большасць з іх уступалі ў шлюб ад 21 да 32 гадоў. Значны ўплыў на шлюбны ўзрост сялян аказвала іх сацыяльнае становішча. Шмат латышскіх сялян не маглі заснаваць сям'ю, а частка з іх мела пазашлюбных дзяцей [1, с.141].
 
У латгальскай вёсцы сярэдзіны XIX ст. пераважалі сямейныя пары, дзе муж быў старэйшы за жонку, але розніца ва ўзросце была нязначная. Шлюбныя пары, дзе жонка была старэйшая за мужа, звычайна ствараліся пры недастачы ў сям'і рабочых рук.
 
У латгальскай вёсцы канца XIX ст. пераважалі сем'і з невялікай розніцай ва ўзросце супругаў. Бацькі часта жанілі сыноў ці выдавалі замуж дачок супраць іх жадання, зыходзячы са сваіх карысных матэрыяльных выгад. Распаўсюджаны былі шлюбы паміж малазнаёмымі людзьмі, калі першая сустрэча жаніха і нявесты праходзіла толькі ў час сватаўства [22, с.250].
 
У пачатку XX ст. шлюбы заключаліся пераважна паміж сялянамі адной сацыяльнай групы. Цікавы матэрыял аб саслоўнасці шлюбаў у латгальскай вёсцы другой паловы XIX ст. даюць народныя песні, якія распавядаюць пра тое, што «счастье тем парням, у которых большне поля» [1, с.150].
 
Галоўным чынам, гаспадарчымі меркаваннямі выклікаліся і такія шлюбы, калі дзевер жаніўся на сястры нявесткі, ці сялянка выходзіла замуж за брата нявесткі, а таксама калі ўдавец ці ўдава ўступалі ў шлюб з сястрой ці братам пакойнага супруга. Сярод фальклорных твораў можна сустрэць сведкі двайных сваяцкіх сувязей паміж сем'ямі. У асяроддзі сялян-адыходнікаў шлюбы па прымусу заюпочаліся рэдка, таму маладыя людзі імкнуліся ствараць сям'ю, калі знаходзіліся ў заробках.
 
Шлюбы, у якіх этнічная прыналежнасць маладых не супадала, найболып часта заключаліся ў Латгаліі паміж латышамі і беларусамі, пры гэтым у большай частцы супругі з'яўляліся католікамі. Прыданае латгальскай сялянкі складалася з двух частак: «пуры»і «пасокі». У «пуру» уваходзіла адзенне, тканіна, бялізна. «Пура» сялянкі Берзпілскай воласці Канінскай складалася з 20 ручнікоў, 6 абрусаў, 12 прастыней, 6 коўдр, каля 40 пар наскоў і пальчатак. Акрамя таго, у яе ўваходзілі спадніцы, рубахі і паясы. Звычайна прыданае захоўвалася ў круглых скрынях, пасля з'явіліся сундукі. Заможныя захоўвалі прыданае ў шафах.
 
У жанчыны з сярэдніх сялянскіх сем'яў «пасока» звычайна складалася з каровы і авечкі, а з болын заможных сем'яў было і некалькі кароў і нават конь. Памер прыданага, як правіла, залежаў ад волі бацькоў [26, с. 932, лл. 1 - 30]. Галоўную каштоўнасць у якасці прыданага для сялянкі з беднай сям'і прадстаўляла часта толькі карова.
 
Праца жанчыны, якой бы інтэнсіўнай і прадукцыйнай ні была, не забяспечвала ёй эканамічнай самастойнасці, і яна спачатку поўнасцю залежала ад бацькі, а пасля ад мужа [27, с.122].
 
Прычынай шматлікіх сямейных сварак было пьянства мужчын. Па даных Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта на кожныя 119 чал. у губерні прыходзілася адно піцейнае завядзенне [28, с.122, л.7].
Калі афіцыйным шляхам скасаваць шлюб было немагчыма, то народны звычай усб ж даваў магчымасць жанчыне пакінуць мужа ў выпадку яго жорсткіх адносін да яе [16, с.233].
 
Асабліва было цяжкім жыццё жанчыны-сялянкі. Нават у час цяжарнасці ёй прыходзілася шмат працаваць. «Цяжарная жанчына амаль да самых родаў выконвае самыя цяжкія работы: жне, грабе сена, цягае з печкі цяжкія гаршкі» [29, с.249]. У 60 - 70-я гг. для родаў часта выкарыстоўвалі лазні. Гэта было выклікана не толькі гігіенічнымі меркаваннямі, але і тым, каб захаваць рожаніцу і дзіцё ад зглазу [16, сс. 141 - 142].
Дзяцей, як правіла, называлі імем старэйшага сваяка па мужчынскай лініі. Неабходна адзначыць, што ў сувязі з дрэнным даглядам за дзецьмі і вельмі цяжкай працай жанчын падчас цяжарнасці смяротнасць латгальскіх дзяцей была высокай. Назіраліся выпадкі, калі латгальскія сем'і прымалі на выхаванне чужых дзяцей.
 
Згодна заканадаўству царскай Расіі, пры заключэнні шлюбу праваслаўнага з хрысціянінам іншай канфесіі дзеці хрысціліся па вобразу праваслаўнай царквы [30, 611, с. 18]. Нараджэнне пазашлюбных дзяцей і іх выхаванне было ўдзелам іх маці. Аб цяжкай долі латгальскай жанчыны сведчыць і такі факт, што яна не ўдзельнічала ў падзеле спадчыны [16, с. 305].
Трэба адзначыць, што ў латышоў моцна развіта рэлігійнае пачуццё. Яны вельмі любяць рэлігійныя спевы. Калі латышы вяртаюцца з працы і праходзяць побач з першым крыжам, які трапляецца на іх шляху і якіх вельмі шмат пры дарогах, яны становяцца на калені і спяваюць духоўныя гімны і песні. Развіццю рэлігійных пачуццяў мясцовыя латышы былі абавязаны езуітам, якія паклалі таксама трывалую аснову ў пісьменнасць гэтага народа, навучыўшы жанчын чытанню [31, с.287].
Міфічныя ўяўленні латышоў зліваюцца з літоўскімі, але ёсць і некаторыя адрозненні, якія даказваюць, што ўласна латвійскія міфы развіваліся самастойна. Розніца ўзаемаразуменняў вельмі адносная і рэдкая. Але ў адным выпадку падабенства не назіраецца. Так, у латышоў, як і ў старажытных індусаў, маладой і жонкай месяца была сонцава дачка, тады як у літоўцаў само сонца было жонкай месяца. У латышскіх песнях ранешняя зорка мужчынскага роду з'яўляецца сапернікам месяца; у літоўскіх жа - гэта зорка паказана дзяўчынай, якая кахае месяца. Увогуле шлюбныя і роднасныя адносіны нябесных свяціл, паводле павер'яў і паданняў латышоў, даказваюць іх глыбокую старажытнасць, якая звязана з індускімі паданнямі [31, с. 274].
Яшчэ ў XVIII ст. латышы пакланяліся свяшчэнным дубам і прыносілі ў ахвяру чорнага вала, чорнага казла, чорную курыцу, яйкі, масла, сыр і бочку чорнага біра (піва) [31, с.275].
Купальскае свята ў латышоў вядома пад назвай Ліга і святкавалася з асобай урачыстасцю. Ліга - бажаство маладосці, прыгажосці і задавальненняў. Хрысціянскае імя Св. Іаана народ звязваў з старажытным імем Ліга і ўсхваляў: Іоnіаdіпа, Іопіаdіnа, Leigo, Leigo! Танцы і песні пачыналіся тады, калі зарэзалі вала і курыцу. Дзяўчаты і хлопцы ўпрыгожвалі сябе зялёнымі галінкамі дрэў і кветкамі [31, с.275].
I хоць латышы з цягам часу сталі вельмі набожнымі, аднак памяць пра Перкунаса жыве паміж імі. Латыш ні ў якім выпадку не стаў бы тушыць забудову, якая загарэлася ад маланкі, і пры гэтым ён не сказаў бы «гром ударыў», а - «перкун сышоў». Пажар латыш не тушыў і нікому не дазваляў тушыць. Ён кідаў у агонь пасвячоную соль альбо хлеб і абносіў вакол пажара ікону Збавіцеля альбо Божай Маці [22, сс.287 - 295].
Вядомы пісьменнік, уладальнік горада Краслаўля ў Інфлянтах, іраф Адам Плятэр расказваў у сваіх успамінах пра самабытнае вераванне латышоў, якое захавалася да пачатку XX ст. Яно нагадвае старажытныя міфічныя ўяўленні аб Маране, багіні смерці, альбо Моры, нячыстай сіле, носьбіту павальных хвароб. Граф А.Плятэр расказваў, што перад эпідэміяй халеры ці масавым падзяжом жывёлы на дарогах сустракаюць жанчыну, якая трымае пад рукой мёртвую галаву, але пэўным чынам, адпаведна таму, якое гора хутка здарыцца ў краі. Звесткі пра такія сустрэчы хутка распаўсюджваюцца, і народ верыць, што хутка прыйдзе халера ці падзёж жывёлы [31, сс.275 -276].
З'яўленне Мараны з сярпом у руках, паводпе старажытных паданняў латышоў, сведчыла, што хутка раці пойдуць на вайну. У многіх паданнях адзначаецца, што перад кожнай вайною ў Латгаліі вандроўнікі сустракалі на дарогах Марану ў выглядзе жанчыны, якая несла пад рукой чалавечы чэрап. Яна прабягала па вёсках і махала чырвонай акрываўленай хусткай. Пасля распаўсюджання чутак аб з'яўленні Мараны ўсе былі ўпэўнены, што наступіць вайна і будзе шмат ахвяр [32, сс.275 - 276].
Як і ў беларусаў, у латышоў ёсць паданне, што вядзьмаркі завязваюць вузлы збажыне. Латыш ніколі такі вузел не развяжа, а паспяшаецца апырскаць яго святой вадой [31, с.276].
Граф А.Плятэр звяртае ўвагу на раку Індру, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. Некалі яна была мяжой паміж латышамі і Руссю. Чаму яна носіць назву старажытнага індыйскага бажаства, якое адпавядае Перуну і Перкунасу? Гэта назва распаўсюджана сярод народа, які меў шмат зносін з старажытнымі індусамі, і не пазбаўлена асобага сэнсу [31, с.276]. На правым беразе Заходняй Дзвіны захавалася мястэчка Аглона з цудоўным дамініканскім касцёлам. У галоўным прастоле змешчана ікона Божай Маці, якая славілася цудамі. Ікона гэта вельмі падобная на вядомую цудатворную ікону ў Трокскім фарным касцёле, якая была падаравана імператарам Імануілам Вялікаму князю Вітаўту.
Мова інфлянцкіх латышоў адрознівалася ад курляндскіх і ліфляндскіх латышоў. У латгальцаў сустракаецца шмат польскіх і беларускіх слоў, а ў апошніх - нямецкіх. Аднак пісьмовая мова была зразумела і тым і іншым. Акрамя латышоў, у Інфлянтах жылі літоўцы, побач з рэшткамі Рэжыцкага замка, у вёсках Чарнаколе, Яўдзімы, Кецданы, Кукуне, Куртыне, Альхоўка, верхняя і ніжняя Слабодка і Пільвеле іх каля 500 чалавек. Літоўцы не радніліся з латышамі, жылі толькі ў сваім асяроддзі і размаўлялі паміж сабой толькі на літоўскай мове. У Люцынскім павеце пражывала каля 1000 эстаў. Рускія жылі ва ўсіх трох паветах у колькасці каля 30000 чалавек [10, с.34].
Невялікая колькасць беларусаў пражывала ў вёсках Ландскрона, Посінь і інш. Себежскага і Дрысенскага паветаў. Польскія перасяленцы жылі ў асноўным у Рэжыцкім (4 вёскі маёнтка Варкляны) і ў Дынабургскім паветах. Сярод латышоў жыло шмат раскольнікаў, але яны з імі не радніліся, нават не сябравалі. У час знаходжання пад уладай Польшчы латышы не вельмі ахвотна вывучалі польскую мову [10, с.39].
Па-руску гаварылі дрэнна, і то не ўсе. Пачынаючы з 1865 г., калі сяляне ўсё больш уцягваліся ў гандлёвыя адносіны, латышы пачалі надаваць больш увагі вывучэнню рускай мовы. Гэта спрашчалася для іх тым, што латышская мова мае шмат агульнага з рускай, да таго ж гаворка віцебскіх латышоў утрымлівала ў сабе 3/6 славянскіх і па 1/6 гоцкіх, фінскіх і нямецкіх дыялектаў; для гаворкі віцебскіх латышоў прапорцыя гэта яшчэ больш павялічвалася ў бок рускай мовы [10, с.34].
Паміж беларусамі і латышамі існавалі традыцыйнае ўзаемапаразуменне і ўзаемная сімпатыя, што замацавана ў песнях: Из крестов скована Русская земля А эта (латышская) обделена господами; Через крест восходит солнце, А через господ заходит. Русскому я даю свою сестрицу, А сам себе беру литвинку; Хожу к русским, хожу к литовцам, Везде мне зятья родные [22, с.289].
У 1863 г. А.Семянтоўскі склаў апісанне жылля і побыту сялянскай сям'і Люцынскага павета. Яно дае ўяўленне аб гаспадарцы віцебскіх латышоў. Хата курная, даўжынёй 9 аршын, шырынёй 8, сцены і столь з бярвення, падлога гліняная. Латышская хата часта не мела ніякіх рэлігійных упрыгожванняў, і толькі драўлянае, пачарнелае ад дыму распяцце сведчыла, што гэта хрысціянскае жыллё.Абсталяванне хаты складалі 2 лаўкі каля сцяны, услон і 2 ложкі. Ежа варылася ў чыгунным катле наачаіу [10, сс.41 -42].
Замест шафы і полак выкарыстоўвалі сплеценую з хваёвых драначак скрынку, якая была падвешана да слупа. У гэтай скрынцы захоўвалі посуд і ўсе хатнія рэчы. 3 паляпшэннем эканамічнага становішча латышы пачалі будаваць больш прасторныя хаты, дзе пры майстраванні ачага выводзілі грубы. Як бачым, жыллё латышоў Люцынскага павета мала чым адрознівалася ад жылля ў іншых паветах.
Для сельскагаспадарчай працы латышы ўжывалі прылады самай простай канструкцыі: сохі, смыковыя бароны з яловых сукоў, косы, сярпы, драўляныя граблі. Агульны кошт сялянскай маёмасці, за выключэннем жывёлы і адзення, пасля 1861 года складаў прыкладна 60 рублёў [10, сс.41 - 42]. Галоўным багаццем сялянскай сям'і была жывёла. Латышская сям'я, што прыцягнула ўваіу даследчыка, мела2 кані, 4 каровы, 6 свіней, 16 авечак [22, сс.290-291].
Адзінай крыніцай прыбытку латышоў і адзіным сродкам утрымання сям'і, аплаты падаткаў і збораў былі земляробства і часткова жывёлагадоўля. Селянін за асобую плату валодаў надзелам памерам у 15 дзесяцін (палетак — 9 дзес., сенажаць - 5 дзес., сядзіба - 1 дзес.) 3 усіх сельскагаспадарчых культур толькі лён прыносіў прыбытак каля 80 рублёў. Гэтыя грошы размяркоўваліся наступным чынам: падаткі і розныя зборы - 12 р. 62 к., аброк - 2 р., на піва да свята - 1р. 50 к. Выдаткі латышскай сялянскай сям'і складалі прыблізна 30% ад прыбытку [22, сс.281 - 295].
Але такая сітуацыя складвалася толькі ва ўраджайныя гады і далёка не ва ўсіх сем'ях. У цэлым жа латышскія сяляне да такой ступені былі бедныя, што многія з іх не мелі годнай цёплай вопраткі.
Галоўную ежу латышоў складалі кіслая капуста ці квашаныя буракі. Мяса ўжывалася, акрамя рэлігійных святаў, толькі ў лістападзе, снежні і млчатку студзеня. Асноўнай ежай была бульба, зеляніна, грыбы. Хлеб ш.іпякаўся вельмі прымітыўна. У муку часам дабаўлялі мякіну, затым гэтую і умесь сушылі ў печках, таўклі ў ступах і выпякалі хлеб. Бывала ў муку іпцаваўся нават мох і папараць, такі хлеб меў вельмі дрэнны смак і гнілісты мыі'ляд. Але нават заможныя латышы лічылі, што хлеб без мякіны не спрыяе піііроўю [10, с.42].
Любімая народная ежа латышоў - путра - сумесь малака, сыра, кашы, бульбы, рыбы і іншых прадуктаў. Усё гэта праходзіла працэс браджэння і  складала ласунак для латыша [31, с.287].
Вельмі цікава праводзіліся вясельныя абрады. У час вяселля сват іграў галоуную ролю. Калі пасля заручын вяселле не адбылося, сват браў на сябе вырашэнне ўсіх пытанняў, якія звязаны з кампенсацыяй пацярпеламу боку. Звычайна сват апранаў шубу, прычэпліваў пугу і надзяваў мехавую шапку з завязанымі вушамі. Усё гэта рабілася незалежна ад пары года, нават калі на двары  стаяла спякота. Напярэдадні вяселля маршал з жэзлам, абвязаным каляровымі хусткамі, пучкамі кветак, абходзіў вёску і запрашаў на вяселле.  Яго абавязкова суправаджалі музыкі [31, с.285].
Важную ролю ў вясельным абрадзе адыгрывау дзявочы вечар. Калі збіралісяісн дзяўчаты, родныя і суседзі, з'яўляўся малады. Ён абавязкова быў верхам на кані і ў суправаджэнні музык. Калі малады ўваходзіў у хату, маладая хавалася; ён яе шукаў і прымушаў садзіцца за стол. Пачынаўся гандаль, сват прапаноўваў сваю цану, бацькі не пагаджаліся - патрабавалі больш. Урэшце дамаўляліся ў цане і малады разлічваўся. У гэты час маці маладой пякла каравай і пірагі. Гэта частка абраду запазычана ў беларусаў. Затым маладую садзілі на дзяжу і сяброўкі распляталі ёй касу [22, с.287 - 295]. Вечар суправаджаўся песнямі, закончваўся вячэрай, танцамі і выпіўкай.
У дзень вяселля перад ад'ездам у касцёл маладую зноў садзілі на дзяжу і апраналі да вянца. Брат ці бліжэйшы сваяк маладога падаваў маладой вянок з руты, прычым на талерцы, якая абгорнута сукенкай. У гэты час ён гаварыў напышлівыя словы. Брат жа ці сваяк маладой адказваў на гэтыя словы. Маці сама прычапляла дачцы вянок, тая, стоячы на каленях, прасіла ў бацькоў благаславення. Затым падыходзіла і кланялася ўсім прысутным. Урэшце картэж урачыста накіроўваўся ў касцёл. Малады, сват, асістэнты, уся моладзь, музыкі абавязкова ехалі верхам на конях [31, с. 286].
Пасля касцёла бацькі сустракалі маладых з хлебам-соллю ў дзвярах хаты. Затым абедалі, шмат пілі, танцавалі. Песні не змаўкалі ні на хвіліну. Пасля поўначы маці і свацця адводзілі маладую ў каморку, дзе для маладых была прыгатавана пасцель. Яны здымалі з маладой вянок, распраналі яе і адразалі касу. Пасля гэтага маці і свацця надзявалі маладой чапец, і яна ішла да мужа [31, с.286]. На гэтым, уласна кажучы, вяселле і закончвалася. Можна толькі дадаць, што ва ўсіх святах латышоў гарэлка адыгрывала вялікую ролю.
У Дынабургскім павеце быў запісаны такі сцэнарый напярэдадні вясельнага абраду. У суботу малады прыязджаў у хату маладой са сваімі дружкамі, сватамі і прыданым. Як правіла, рабілася гэта позна, часоў у дзевяць, каб пацямнела. Іх сустракалі аружэйнымі стрэламі ўгору (салютавалі). Малады адшукваў маці маладой і даваў ёй бутэльку смачнай гарэлкі. Маладая ў гэты час увогуле не звяртала ўвагі на маладога.
Малады з дружкамі садзіўся за стол і пачынаў частаваць. Малады запрашае, а сват - налівае. У кожную чарку сват кідае па манеце - рубель серабром ці менш. Затым праз стол малады падае маладой боту, хустку і насавую хустачку; за гэта ён атрымлівае ад яе кашулю, наскі, кушак, пальчаткі, насавы платок. Але з боку маладой асмейваюць маладога праз песні.
Пры аддачы прыданага маладой выконваюцца наступныя звычаі: брат маладой сядае на сундук і патрабуе выкуп. Сват прапануе манету, але той не пагаджаецца. Тры разы ён адпіхвае яго манету і, нарэшце, дамаўляюцца. Пры вынасе сундука не раяць прыпыняцца - дрэнная прыкмета. Усё астатняе- працякае прыкладна, як было ўжо апісана [16, сс. 220 - 221].
Сярод гасцей вельмі паважаны дудар і музыкі [33, сс. 4-18].
Многія святы латышоў падобны на беларускія. Захаваўся адзін толькі звычай, які невядомы ў беларусаў. У абрадзе пахавання, калі нябожчыка выносяць на могілкі, труну пакрываюць вялікім куском палатна, які пасля ў якасці ахвяры за ўпакой душы нябожчыка перадаюць у касцёл.
Вопратка латышоў была такая ж немудрагелістая, грубая, як іх жыллё і ежа. Мужчыны і жанчыны насілі кашулі з палатна амаль аднолькавага пакрою. Адзенне латгальскія сяляне ў большасці выпадкаў выраблялі самі з шарсцяной тканіны ці льнянога палатна. Было яно, як бачна з апісання, складзенага гісторыкам А.Гваньіні ў 1578 г., переважна шэрага колеру. Мала змянілася адзенне і да XVIII - пачатку XIX стст. Аднак больш багатыя насілі абутак фабрычнага вырабу, бедныя ж, як і раней, - пасталы, пашытыя з неапрацаваных скур свойскай жывёлы, ці лапці з лыка [22, с.225].
Улюбёным упрыгожаннем латышскай жанчыны быў «вайнядзіньш»(вянок). У працы А.Гваньіні чытаем на гэты конт: «Яны ўпрыгожваюць сваё аддзенне шматлікімі свінцовымі, меднымі ці бурштынавымі падвескамі. Шарсцяное пакрывала (вілейне), асабліва каля шыі, упрагожваецца кольцамі з рознымі ўпляценнямі. I пажылыя жанчыны, і дзяўчаты носяць распушчаныя валасы. На галаве ў іх упрыгожанне, якое складаецца з незлічоных блішчынак, што нагадваюць шматфарбныя перлы» [10, сс.42-43].
Да 1861 г. латышы Віцебскай губерні былі да такой ступені бедныя, што многія з іх не мелі нават цёплага адзення. Зімой пры 25° марозу яны насілі белы (хутчэй брудна-шэры) грубы кафтан. Такі кафтан быў не што іншае, як мяшок, да якога прышываліся рукавы, а каля паясніцы, ззаду, ібіраўся дзвюма складкамі. Такія кафтаны насілі ў той час усе работнікі памешчыкаў і большая частка сялян [10, с.30].
Памяць аб жабрацкай вопратцы латышоў захавалася ў адной з народных песень:
Бог в помощь, курляндка, Ты полощешь угольные мешки.
 С ума ты сошла, лифляндка, Это братнины праздничные рубашкн [10].
Старадаўняя вопратка латышоў з высокімі чапцамі ў жанчын у XIX ст. амаль выходзіць з ужывання. Нацыянальны касцюм стаў больш сходны з беларускім. Упрыгожаннем святочнай мужчынскай сарочкі амаль кожнага латыша былі сярэбраныя гузікі, якія сын атрымліваў ад бацькі ў спадчыну. Суконныя каптаны надзявалі толькі на вялікія святы. Яны ўступілі месца звычайным світкам [22, сс.290 - 295]. Замест высокіх чапцоў жанчыны сталі насіць круглапавязаныя хусткі.
Лапці амаль скрозь былі заменены на скураныя боты. Кожны латыш насіў скураны рамень з сумкай, у якой захоўваў крэмень (крэмній) альбо запалкі. Да рамня абавязкова быў прычэплены нож [31, с.287].
Асаблівасцю касцюма, які захаваўся да канца XIX ст., лічыцца каляровы камзол, накшталт курткі, з адкідным каўняром. Такія камзолы насілі мужчыны і жанчыны. Жыхары Дынабургскага павета любілі падпяразвацца чырвонай папругай, на галаве насілі чорны брыль ці круглую суконную шапку. Жанчыны насілі спадніцы чорнага і блакітнага колеру накшталт паляшуцкіх чугаяў. На святы яны апраналі каляровае плацце са складкамі, каляровы карсет і касынку. Некаторыя жанчыны накідвалі на такі нарад вялікую папяровую каляровую хустку [31, с.287].
Зімой заможныя латышы насілі аўчынны ці заячы кажух, які быў пакрыты блакітным сукном. Летам латышскія жанчыны любілі ўпрыгожваць галаву палявымі кветкамі, на спадніцу і карсет надзявалі белую палатняную накідку з зубчатым каўняром. Некаторыя насілі на галаве ўпрыгожанне накшталт вянца з аксаміту. Увогуле, ў XIX - пачатку XX стст. святочная вопратка латышоў рэдка адрознівалася ад беларускай [31].
Латышы ахвотна скарыстоўвалі лекі ў адрозненне ад сваіх суседзяў- раскольнікаў. У іх ёсць шмат сваіх, народных, сродкаў лячэння ад розных захворванняў. Так, ад сухоты (туберкулёзу) лячылі мохам, які збіралі на вялікіх камянях; вадзянку - мясам, упараным з рэдзькай [32, с.288].
Цяжкае мінулае наклала адбітак на аблічча і характар латышоў. Яны часцей змрочныя, задумлівыя, смутак незадавальнення адбіты на іх твары. У латышоў светлыя вочы, русыя валасы. Яны сярэдняга росту, але статныя і спрытныя. Вонкавы выгляд зусім не мяняецца ў хвіліны вяселля ці шчырай гутаркі з чалавекам, якога латыш паважае. Скрытнасць, недавер змяняецца адкрытасцю, ветлівасцю. Латышы гасцінныя, высока маральныя, лагодныя. Бояк паміж латышамі амаль не бывае. Распутства сярод жанчын таксама амаль невядома [10, с.28].
Латыш лёгка і безропатна пакараецца ўсяму і нават у цяжкіх абставінах паказвае сваю весялосць і лёгкасць у перанясенні свайго цяжкага становішча. Латыш міралюбівы і лагодны [10, с.309].
Шматвяковы прыгнёт аказаў, зразумела, моцны адбітак на характар латышоў, навучыў скрытасці, стрыманасці і падчас нават ліслівасці і ўгодніцтву. Але гэтыя якасці больш напускныя, абумоўленыя мінулым жыццём і мінулым горам. Па прыродзе ж яны адкрытыя і сумленныя. Разумовыя здольнасці латышоў вельмі высокія, яны таленавітыя, вызначаюцца бойкай дасціпнасцю.
Латышы не любяць шумных, шматлікіх кампаній і забаў. Але ад каляд да масленіцы моладзь збіраецца ў карчмах і танцуе. Любімы танец латышоў - круцёлкі, які называюць таксама пеўнікам. Танец няхітры, заключаецца ў тым, што некалькі пар круцяцца паміж сабой у кружку.
Песні, прымаўкі, прыказкі латышоў славяцца глыбінёй пачуццяў і высокай маральнасцю. Амаральных песень, у якіх адчуваецца дзікі разгул, оргіі, у латышоў няма. Спяваюць старыя і маладыя на ўсіх святах, у час палявых работ, каля хатняга ачага.
У Латгаліі, у сілу гістарычна склаўшыхся ўмоў, многія сацыяльныя. культурныя і эканамічныя працэсы, працякаўшыя ў асяроддзі латышоў, адрозніваліся ад іншых губерняў і завяршыліся некалькі пазней, чым на астатняй тэрыторыі Расіі. Працяглы час у эканоміцы Латгаліі бытавалі розныя перажыткі мінулага, якія ўплывалі на сямейны побыт, культуру латышоў, іх вераванні і погляд на жыццё.
Як сцвярджаў А.М.Семянтоўскі, гэты народ, улічваючы яго пісьменнасць, маральнасць, добразычлівасць, нядрэннасць, працавітасць, хутка ўвойдзе ў рускую сям'ю і стане надзейным абаронцам сваёй Айчыны [10, сс.31 -50].
Нягледзячы на даволі жорсткую нацыянальную палітыку рускага царызму, накіраваную на русіфікацыю ўсіх галін жыцця латгальскіх латышоў, яны захавалі свае нацыянальныя рысы, культурныя асаблівасці і мову.
ЛІТАРАТУРА

 

  1. Жданко Т.А. Этнографическое изучение процессов развития н сближения социалистических наций в СССР// Сов. этнография. - 1964.-№ 6.

  2. Ефремова Е.С. Латышская крестьянская семья в Латгале 1860-1939- Рнга: Зинатне, 1982.

  3. НГАБ. Ф. 2635. Воп. 1. Спр. 434.

  4. ЦДГА Латвіі. Ф.1308. Воп. 6. Спр. 119.

  5. ДАРФ.102ВОП. 5. Спр. 2560.

  6. НГАБ. Ф.1416. Воп. І.Спр. 1431.

  7. ЦДГА Латвіі. Ф. 1308. Воп. 6. Спр. 3025.

  8. НГАБ. Ф.2635 Воп. 1. Спр.986.

  9. Пик (Дауче П.) К характеристике аграрного движения в Прибалтийском крае // Текущий момент: Сб. - М., 1906.

  10. Сементовский А.М. Этнографическнй обзор Витебской губернии. - СПб.:Тип. М.Хана, 1872.

  11. Брежго Б.Р. Очерки по истории крестьянских движений в Латгалии 1577-1907,- Рига:Изд-во АН Латв. ССР, 1956.

  12. ЦДГА Латвіі. Ф.7067. Воп. 1, Спр. 8.

  13. Случевский К.К. По северо-западу России. Т.2.По западу России - СПб.: Изд-во А.Ф. Маркса, 1897.

  14. Труды Редакционной комиссии по пересмотру законоположений о крестьянах. Т. І.-СПб., 1903.

  15. ПСЗ Российской империи. Собр. 2. Т. 36, отд. 1, № 36659, 176. - СПб., 1863.

  16. Вольтер Э.А. Статистика племенного состава народонаселения Северо- Западного края,- М.: Тип. «Рассвет»,1890.

  17. Памятная книжка Витебской губернии на 1867г. - СПб.,1866. -VIII, 319.

  18. ЦДГА Латвіі. Ф.2706. Воп. 1. Спр. 143.

  19. Кулешова Г.П. Роль этнокультуры в развитии наций и межнациональные отношения/ Морд. гос. ун-т им. Н.Т.Огарева: Автореф. дис.... канд. ист. наук. - Саранск, 1995.

  20. Абезгауз З.Е. Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX в. -Минск: Наука н техника,1971.

  21. ЦДГА Латвіі. Ф.1607 Воп. 1. Спр. 1208.

  22. Внешняя политика Советского Союза в период Отечественной войны Док. и материалы. Т. 1-3.- М.: Госполитиздат.

  23. НГАБ. Ф.2642. Воп. 1. Спр. 247.

  24. Янсон Ю. Э.Опыт статистического исследования о крестьянских наделах и платежах-СПб.:Тип. М. Стасюлевича, 1881.

  25. НГАБ. Ф.2635. Воп. 1. Спр.986.

  26. ЦДГА Латвіі. Ф.1607. Воп. 1. Спр. 817.

  27. Хозяйственное положение и промыслы сельского населения Витебской губернии: Опыт исслед.- Витебск: Губ.тип., 1910 - ХХІІ,225.

  28. НГАБ. Ф.2508. Воп. 1. Спр. 264.

  29. Виленский сборник: №1,- Вильна: Изд. В. Кулин, 1869,-121, XXIII.

  30. Лукін В.С. Палітыка царскага самаўладдзя ў другой палове 18 - першай палове 19 стагоддзяў да народаў Прыбалтыкі, што пражывалі на тэрыторыі Беларусі // Нац. палітыка Расійскага самадзяржаўя на Беларусі у канцы XVIII пачатку XIX стагодцзяў: Зб. навук. прац / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка. Мінск, 1995.

  31. Жиц Г.М. Работа с нацменьшинствами // Ленин. путь. - 1927. - № 4.

  32. Зиемельс  С., Гусев А. ...И вечный бой. - Рига, 1965.

  33. Никифоровский Н.Я. Сельско-школьное обученне в юго-восточной окраине Витебской Белоруссии, каким застаёт его реформа 1861 г. - Витебск: Губ. тип., 1893.

bottom of page